Нарач возера: Возера Нарач, Беларусь: гісторыя, апісанне, фота

У Полацкім раёне знаходзіцца возера з самай празрыстай на Беларусі вадой

Туризм
Просмотров: 4717

Тэги: #Самое-самое на Витебщине, #Полоцк, #Новости Полоцка

Возера з самай празрыстай на Беларусі вадой – Глыбокае ў Полацкім раёне. Бачнасць праз яе тоўшчу сягае да 9,5 м. Другое па гэтым паказчыку – Воласа Паўднёвае на Браслаўшчыне – 8,3 м.

Пэўны час рэкардсменам лічылася возера Крывое ва Ушацкім раёне. Раней яго празрыстасць была ажно 13 м, але да 1988 года яна па розных прычынах зменшылася да 6 м.

Дарэчы, празрыстасць вызначаецца пры дапамозе спецыяльнага белага дыска, які трэба кідаць у ваду. А затым можна змерыць глыбіню, на якой ён бачны.

А возера з самай працяглай берагавой лініяй у рэспубліцы – Нешчарда на Расоншчыне. Яго даўжыня па перыметры налічвае 50,18 км, што на 25% больш, чым у возера Нарач, за велічыню празванага беларускім морам. Звязана гэта з наяўнасцю шматлікіх заліваў, лук, мысоў. Берагавая звілістасць Нешчарда робіць навакольныя пейзажы і далягляды вельмі маляўнічымі.

Вабяць да возера і краязнаўчыя цікавосткі. У ХVІ ст. на беразе стаяў аднайменны замак. У тутэйшай вёсцы Мурагі нарадзіўся беларускі польскамоўны пісьменнік Ян Баршчэўскі, які стаў аўтарам і выдаўцом зборніка “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. У ім змяшчаюцца амаль 40 апавяданняў, заснаваных на мясцовым фальклоры. Некаторыя даследчыкі лічаць уклад Яна Баршчэўскага ў развіццё прыгожага беларускага пісьменства не меншым, чым братоў Грым – нямецкага, а таксама заснавальнікам жанру фэнтэзі, так званай прозы жахаў у айчыннай літаратуры.

Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук. Фота з адкрытых крыніц.